Пасля ўрачыстай лінейкі, прысвечанай адкрыццю Тыдня народнага адзінства, ва ўсіх класах школы прайшлі адзіныя ўрокі, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства.
У першым класе навучэнцы ўпэўніліся ў тым, што сапраўды з'яўляюцца жыхарамі надзвычай прыгожай і цудоўнай краіны. Другакласнікі і трэцякласнікі вызначыліся, з чаго складаецца паняцце "адзінства", што такое "патрыятызм", і хто такі патрыёт.
Для вучняў 5 класа ўрок прайшоў на вельмі пазітыўным настроі. Яны яшчэ раз упэўніліся, што ўсе вялікія справы пачынаюцца з сяброўства і адзінства.
"Дзень народнага адзінства. 85 гадоў разам". Пад такой назвай прайшоў адзіны ўрок у 7 класе. Вучні даведаліся пра гісторыю самага маладога дзяржаўнага свята ў нашай краіне, абмеркавалі, з чаго складаюцца такія паняцці як "адзінства", "яднанне", "інтэграцыя".
На інтэрактыўным ўроку "Гісторыя і сэнс Дня народнага адзінства" вучні 8 класа даведаліся пра падзеі, якія адбыліся 17 верасня 1939 года. Вызначылі значэнне таго дня для сучаснай Беларусі. На працягу ўрока васьмікласнікі абмяркоўвалі складальнікі паняцця "яднанне" і прыйшлі да высновы, што яднанне складаецца з дружбы, даверу, шчырасці, надзейнасці. На прыканцы сустрэчы сваімі ўражаннямі яны дзяліліся, выказваючыся праз сінквейн.
У 9 класе на ўроку "Дзень народнага адзінства", а ў 10 на ўроку пад назвай "Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны" вучні абмяркоўвалі, чаму важна для краіны, каб яе грамадзяне былі адзінымі ў сваіх намерах і памкненнях. А ў 11 класе на ўроку "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" выпускнікі прасачылі ролю гістарычных падзей у станаўленні сучаснай незалежнай Беларусі.