Вынікі

26.10.2024

развернуть

26.10.2024 года школа запрашала бацькоў на сумесныя мерапрыемствы. Вучні 9-11 класа наведалі прадпрыемствы і ўстановы, дзе працуюць іх бацькі. Хоць і не навіна для школьнікаў, дзе  працуюць іх таты і мамы. Магчыма, хтосьці з дзяцей пойдзе па слядах сваіх бацькоў.

У 5-8 класах прашла гульня-квэст "Мая дружная сям'я". Вучні разам з бацькамі вышывалі крыжыкам, гатавалі прысмакі, разгадвалі загадкі. Спаборніцтвы не былі напружанымі, а былі вельмі душэўнымі і цёплымі. Мы даведаліся, што татымамы нашых вучняў маюць залатыя рукі і шчырыя сэрцы.

Весела і задорна рэцэптамі шчасця сваёй сям'і дзяліліся дзеці з сям'і Маркевіч, Жыдаль, Дашкевіч. Яны рказвалі пра смешныя выпадкі са свайго  жыцця, прыгоды з жывёламі і малодшымібрацікамі і сястрычкамі.

свернуть

12.10.2024

развернуть

У суботу 12.10.2024 вучні пачатковых класаў паўдзельнічалі  ў спартыўнай гульні "Чэмпіянат вясёлага мяча". У спартыўнай зале панавала атмасфера спаборніцтва і весялосці. Паміж сабой спаборнічалі 2 каманды: "Чэмпіёнікі" і "Спартанцы". Уся гульня праходзіла ў вельмі напружанай атмасферы: удзельнікі былі вельмі актыўнымі і мэтанакіраванымі і ўсе як адзін імкнуліся прынесці сваёй камандзе пераможнае ачко. У выніку з невялікім адрывам перамагла каманда "Чэмпіёнікі". Віншуем пераможцаў!

Для 5-8 класаў была арганізавана гульня па беларускай мове "Знаўцы". Вучні 5 і 6 класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Казка - у жыцці падказка". Кожны прадстаўнік каманды кідаў кубік і атрымліваў пытанне пра назвы, герояў, падзеі беларускіх народных казак і ў залежнасці ад адказу і месца, куды трапляла фішка, прасоўваўся наперад або, наадварот, адкочваўся назад. А разам з ім і ўся каманда. пераможцай стала каманда 6 класа! Віншуем!

А вучні 7-8 класаў ўдзельнічаі ў інтэрнэт-віктарыне "Вучым мову разам". Каманды рашалі электронныя рэбусы і крыжаванкі, пабывалі ў ролі перакладчыкаў фразеалагізмаў. Перамагла каманда 7 класа. Віншуем пераможцаў!

Вучні 9-11 класаў прыняі ўдзел у 1 этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.

свернуть

05.10.2024

развернуть

05.10.2024 вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў пазнавальнай гульні "7 цудаў Беларусі", якая складалася з двух цыклаў: "Мая Беларусь" і "Зямля пад белымі крыламі". Пачаткоўцы папоўнілі свае веды пра Беларусь і яе знакамітыя мясціны, вызначылі, якія якасці выдзяляюць беларусаў, малявалі Беларусь такой, якой уяўляюць сабе яе.

Таямніцы роднай мовы разгадвалі вучні 5-8 класаў. Іх чакалі ў розных кабінетах школы розныя заданні па беларускай мове. Вучням прыйшлося пабываць і ў розных ролях: перакладчыкамі, літаратарамі, адгадвальнікамі рэбусаў і крыжаванак, а таксама дэкламатарамі вершаў.

Удзельнікам гульні "Хто хоча стаць выдатнікам" таксама давялося адказваць на розныя пытанні: пра гістрыю роднага краю і яго пісьменнікаў,  па правілах беларускай мовы, а таксама пра сучасныя прафесіі. Пытанні былі як жартоўныя, так і сур'ёзныя. Пераможцы атрымалі сертыфікаты "Антыдвойка".

свернуть

28.09.2024

развернуть

Субота 29.09.2024 года была прысвечана сямейным справам. Вучні 1-4 класаў абмяркоўвалі, з каго складаецца сям'я і што  самае галоўнае ў сям'і. Спадзяёмся, што гэтыя веды рабяты забяруць з сабою ў дарослае жыццё.

На займальнай гадзіне "Калі ёсць сям'я - значыць шчаслівы я" вучні 5-8 класаў гаварылі пра ролю сям'і ў жыцці дарослых і дзяцей, прыгадвалі  прымаўкі пра сям'ю, падбіралі прапушчаныя словы ў фразеалагізмах, прысвечаных гэтай тэме.

Старшакласнікі шчыра расказвалі пра свае сем'і. Дзяліліся фотаздымкамі, смешнымі гісторыямі, расказвалі пра традыцыі сваёй сям'і.

свернуть

21.09.2024

развернуть

У суботу 21.09. 24 вучні пачатковых класаў гулялі ў цікавую і пазнавальную гульню "Угадай прафесію".  Яны складалі пазлы, адгадвалі загадкі, узнаўлялі вершы пра розныя прафесіі. А яшчэ вучні дзяліліся аповедмі пра прафесіі сваіх бацькоў і марамі пра сваю будучую прафесію. 

21.09.24 усе жадаючыя вучні 5-8 класаў змаглі прыняць удзел у велапрабегу, які быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства. У гэтым прабегу не вызначалі пераможцаў. Паміж вучнямі не было суперніцтва, а толькі дух адзінства і мэтанакіраванасці. Жадаем поспехаў усім удзельнікам ва ўсіх іх пачынаннях!

21 верасня 2024 года вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у раённым патрыятычным марафоне "#Дзятлаўшчына. Рэгіён_Добрых_Спраў". 

Спасылка тут.

    

свернуть

14.09.2024

развернуть

 14.09.2024 года, вучні 7-11 класаў нашай школы прынялі ўдзел у штогадовым фестывалі бегу пад назвай "Ашмянская пяцёрка", які прайшоў у Ашмянах. Свята было прымеркавана да Дня народнага адзінства і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Спартыўнае свята ў Ашмянах сабрала як пастаянных прыхільнікаў каралевы спорту, так і тых, хто адважыўся выйсці на старт упершыню. Нашы вучні ўжо не навічкі ў гэтай справе і прымаюць удзел у забегу ўжо ў трэці раз.

Нягледзячы на восеньскія дамашнія клопаты, некаторыя бацькі вучняў 1-4 класаў знайшлі час, каб паўдзельнічаць у школьным мерапрыемстве "Добры дзень, школа, - гэта я і мая спартыўная сям'я". Спаборніцтвы былі напружаныя і адначасова вясёлыя. Шмат эмоцый давялося перажыць і дзецям, і дарослым. Самыя спрытныя і хуткія атрымалі ўзнагароды. Жадаем поспехаў усім дарослым і школьнікам  і з радасцю чакаем дарослых на новыя мерапрыемствы!

Спартыўны дзень працягнуўся спаборніцтвамі для вучняў5-8 класаў. Дэвіз удзельнікаў гучаў так: "Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя". Спаборніцтвы праходзілі ў атмасферы сапраўднай барацьбы: шчаслівыя ўсмешкі перамогі змяняліся слязамі паражэння. Але ж спаборніцтвы таму і спаборніцтвы, што перамагаюць самыя спрытныя, хуткія і ўпэўненыя. І ў гэты раз узнагароды знайшлі сваіх герояў.

Вучні з 2 па 11 клас змаглі прыняць удзел у восеньскім легкаатлетычным кросе. На жаль, удзельнікаў было зусім няшмат, бо большасць вучняў паехала на крос у Ашмяны. Аднак мы ўпэўніліся, што у нас вучацца рашучыя і мэтанакіраваныя вучні. Гонар ім і пашана!

свернуть

07.09.2024

развернуть

7 верасня 2024 года

На спартыўнай хвалі!

Вераснеўскі шосты школьны дзень у Дварэцкай сярэдняй школе сабраў вучняў, былых выпускнікоў і педагогаў ўстановы, членаў прафсаюзнай арганізацыі, на спартыўныя спаборніцтвы па валейболе, якія праходзяць у рамках праекта "На спартыўнай хвалі". Праект накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прафілактыку тытунекурэння, алкагалізма, ужывання наркатычных сродкаў, прэкурсораў і іх аналагаў, павышэнне якасці супрацоўніцтва сям'і і ўстановы адукацыі.

Урачыстае адкрыцце свята суправаджалася выкананнем Дзяржаўнага гімна  і падняццем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Напружаная барацьба і незабыўныя эмоцыі дазволілі камандам весела і карысна правесці суботні дзень. Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымала каманда вучняў Дварэцкай сярэдняй школы.

Ганчар Кацярына, вучаніца Дварэцкай сярэдняй школы, 6 клас

Жывая газета

«Мой край - Беларусь сінявокая»

07.09.2024

 

 

 

свернуть
поделиться в:
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/