13.09.2024 адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе". На сходзе, акрамя арганізацыйных пытанняў, былі разгледжаны пытанні прафілактыкі суіцыдальных паводзінаў падлеткаў у рамках Месячніка прафілактыкі крызісных станаў. З гэтым пытаннем перад бацькамі выступіў псіхолаг ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Дзятлава" Касцюк Ілья Сяргеевіч. Тэму маральнага стаўлення да жыцця і жыццёвых каштоўнасцей працягнуў у сваім выступленні айцец Сергій. З інфармацыяй па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін, ужывання падлеткамі наркатычных сродкаў, а таксама вейпаў і табакакурэння перад бацькамі выступіла інспектар ІСН, пра неабходнасць захоўваць правілы супрацьпажарнай бяспекі расказаў інспектар МНС.