Историко-краеведческий музей "Память"

Гістарычна- краязнаўчы музей “Памяць”.

1.  Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дварэцкая сярэдняя школа”

2.  Адрас: аг. Дварэц, вул. Новая 8., Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, індэкс 231474;

3.  Профіль: комплексны;

4.  Сайт музея: адсутнічае;

5.  Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі:

Экспазіцыя "Успомніце хто вы і ідзіце далей";

Экспазіцыя "Пакой баявой Славы";

Экспазіцыя “Школьныя гады – цудоўная пара”

6. Старонка ў сацыяльных сетках: адсутнічае;

7. Дата прысваення музею статуса народны: не прысвайваўся;

8. Утвараны музей у 2016 годдзе, шляхам рэарганізацыі аднайменнага музейнага пакоя. На дадзены момант у музеі “Памяць” створаны 3 пастаянныя экспазіцый: “Памятайце хто Вы і ідзіце далей”, “Школьныя гады – цудоўная пара”, “Пакой баявой Славы” і шэраг зменных экспазіцый: “Званы Хатыні на Дзятлаўшчыне”, “Дзяцінства апаленае вайной”, “Узнагароды перамогі”, “Зброя перамогі”, “Халакост на Дзятлаўскай зямлі”, “У адзінстве наша сіла”, “Без права на забыццё”, і г.д. Да ўсіх экспазіцый напісаны экскурсіі і падрыхтаваны экскурсаводы.

9. Музейны фонд налічвае 892 музейны прадмет, з якіх 767 асноўнага фонду. Кожны музейны прадмет дае магчымасць больш змясцоўна перадаць сутнасць адпаведнай экспазіцыі і па-свойму каштоўны.  

У кастрычніку 2022 года, да Дня настаўніка краязнаўцы школы закончылі рэалізацыю праекта “Школьныя гады – цудоўная пара”. Канчатковым прадуктам гэтага праекта стала аднайменная пастаянна дзеючая экспазіцыя ў школьным музеі, якая ахапіла гісторыю 12 устаноў адукацыі, якія ў свой час ажыццяўлялі адукацыйны працэс на тэрыторыі сучаснага мікрараёна Дварэцкай сярэдняй школы. Вопыт работы па рэалізацыі гэтага праекта асвятляўся ў сродках масавай інфармацыі ў тым ліку і ў перадачы “Навіны культуры” на тэлеканале Беларусь 3 (https://youtu.be/-BMJiat4CoE).

Фотаздымкі экспазіцыі

Экспазіцыя “Пакой баявой славы” увабраў у сябе гісторыю мікрараёна нашай установы адукацыі перыяду Вялікай айчыннай вайны. Жорсткасць часоў акупацыі, халакост, генацыд, баявыя падзеі пачатку вызвалення Дзятлаўскага раёна, якое пачалося менавіта з вызвалення в. Дварэц намаганнямі 556 стралковага палка пад камандаваннем Пятра Васільевіча Качура, землякі, што змагаліся за Радзіму - уся гэта інфармацыя увайшла ў тэкст эксурсіі па дадзенай экспазіцыі. 

Фотаздымкі экспазіцыі

 

Экспазіцыя “Памятайце хто Вы і ідзіце далей” адкрыта пасля рэканструкцыі ў студзені 2021 года, на Нараджэнне Хрыстова. Кожная частка экспазіцыі перадае наведвальнікам пэўныя асаблівасці ўклада жыцця сялянскай сям’і ў прыватнасці і падкрэслівае каларытнасць і самабытнасць беларускага народа ўвогуле.

Фотаздымкі экспазіцыі

поделиться в:
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/