Прафарыентацыя і небяспека дарожнага руху

18.09.2024

18.09.2024 для старшакласнікаў Дварэцкай сярэдняй школы была наладжана сустрэча з інспектарамі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Зэльвенскага і Дзятлаўскага раёнаў Слонімскага РАУС.

Навучэнцы пазнаёміліся з асаблівасцямі службы ў органах унутраных спраў, з патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да прэтэндэнтаў, і экзаменамі, якія патрэбна будзе здаваць пры паступленні ва ўстановы адукацыі МУС.

Акрамя прафарыентацыйнай гутаркі, інспектары ДАІ яшчэ раз напомнілі школьнікам пра неабходнасць захоўвання правілаў дарожнага руху, пра адказнасць за бяспраўнае ваджэнне матацыклаў.

Напрыканцы сустрэчы інспектары ДАІ адказвалі на пытанні школьнікаў.

 

поделиться в:
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/