Прыйшоў Багач, кідай рагач, бяры капач.
Напярэдадні беларускага народнага свята Багач вучні з групы падоўжанага дня наведалі Дварэцкі сельскі дом культуры. Там дзяцей сустрэла казачная Восень з падарункамі. Яны бавілі час у народных гульнях, вучыліся танцаваць народныя беларускія танцы, а таксама пазнаёміліся са зместам народнага свята "Багач", прымаўкамі пра Багач, якія існуюць у мясцовым фальклоры.