У панядзелак 23.09.2024 года са старшакласнікамі Дварэцкай сярэдняй школы правёў прафарыентацыйную гутарку намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС А.А.Бяленка. Вучні пазнаёміліся з патрабаваннямі да будучых выратавальнікаў, а таксама з навучальнымі ўстановамі Беларусі, дзе можна атрымаць прафесію выратавальніка.
Таксама А.А. Бяленка напомніў пра небяспеку палаў травы, патрабаванні супрацьпажарнай бяспекі ў цэлым.