11.10.2024 года вучні 8-11 класаў нашай школы наведалі хату “Хату брыгадзіра”, якая знаходзіцца ў будынку былога ФАПа ў вёсцы Малдавічы.Тут адкрыта выстава пра савецкае мінулае. У "Хаце брыгадзіра" створана атмасфера савецкага часу, якая вяртае наведвальнікаў савецкую эпоху. Школьнікі праслухалі аповед пра жыццё селяніна тых часоў, змаглі паглядзець на побытавыя рэчы таго часу.
Пасля наведвання "Хаты брыгадзіра" вучні адправіліся ў Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей» і пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай аперацыі па вызваленні Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў - "Багратыён".