З мэтай навучання дзяцей правільным дзеянням пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый была арганізавана экскурсія ў цэнтр бяспекі МНС. У ходзе экскурсіі хлопцы даведаліся: чаму адбываюцца пажары і што рабіць у першую чаргу, з якім узгараннем можна справіцца самастойна, як аказаць першую дапамогу, як паводзіць сябе на вадаёмах летам і зімой, у лесе, пры навальніцы.
З дапамогай інавацыйных тэхналогій і трэнажораў хлопцы мелі магчымасць адпрацаваць практычныя навыкі выратавання людзей, выкліку экстраных службаў, эвакуацыі з задымленага памяшкання,
навыкі бяспечных паводзін у сітуацыях, якія адбываюцца дома, на вуліцы.